КАНСУЛЬТАЦЫЯ «ТРОЛЯЗНАЎСТВА: ЯК КАМУНІКАВАЦЬ З ТРОЛЯМІ І ПАЗБАЎЛЯЦЦА АД ІХ»
Кансультацыя «Тролязнаўства: як камунікаваць з тролямі і пазбаўляцца ад іх» ад медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага пройдзе 17 лістапада 2020 года з 18.30 да 20.20 на платформе ZOOM.
Чаму не трэба карміць троляў, як паводзіць сябе пры сутыкненні з імі ў каментарах у асабістым профілі сацсетак, на публічных старонках і на форумах – пра гэта сцісла, але канкрэтна падчас кансультацыі ад медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага.
Разбярэмся, якія бываюць тролі.
Вызначым, якую мэту яны пераследуюць.
Даведаемся, якім чынам супрацьстаяць ім самастойна і як і куды можна скардзіцца на троляў.
Рыхтуйце таксама свае пытанні і кейсы. Будзем адразу разбірацца разам!
Кансультацыя пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom: 17.11.2020 з 18.30 да 20.30.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку за дзень да пачатку, а таксама за гадзіну да пачатку.
Кансультацыю праводзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер».