Cучасная адукацыйная платформа
для медыяспецыялістаў

Фото
25 чэрвеня 18.30-20.30
Бясплатны

Вебінар «Прававая бяспека журналістаў (блогераў) у перыяд выбараў»

Адкрытая лекцыя юрыста Алега Агеева  25 чэрвеня з 18.30 да 20.30 на платформе ZOOM.

Разбярэмся, што будзе адбывацца ў электаральны перыяд і на што варта звярнуць увагу.

Даведаемся аб правах журналістаў (блогераў) падчас выбарчай кампаніі. Што дазволена, а што будзе пераследвацца з боку дзяржаўных органаў (сілавых ведамстваў, членаў выбарчых камісій і да т.п.).

Узгадаем меры бяспекі для журналіста (блогера) падчас працы на выбарчых участках, пасяджэннях выбарчых камісій, мітынгах.

Высветлім, што рабіць, калі «мяне не пускаюць (выганяюць)», «затрымліваюць», «забіраюць абсталяванне».