Cучасная адукацыйная платформа
для медыяспецыялістаў

24 сакавіка, 18.30 — 20.30
Бясплатна

Варкшоп «Сам сабе рэдакцыя відэакантэнту»

Варкшоп Алеся Залеўскага пра тое, як тэхналогіі і ўменні аднаго журналіста замяняюць гару будынкаў і аўтобусы работнікаў Макаёнка 9.

Падчас анлайн сустрэчы на платформе ZOOM разбярэмся, як адзін універсальны і ўзброены сучаснымі прыладамі журналіст можа ствараць сюжэты не горш за цэлую рэдакцыю.

Кейсы:

— Прадусар мультымедыя сёння – дэвайсы, тэхналогіі, уменні

— Смартфон – карцінка, гук, скрыны, live, камунікацыя з аўдыторыяй і аўтапрэзэнтацыя

— Унікальны відэакантэнт – агляд магчымасцяў

Патрэніруемся таксама:

— Як з тэкставай навіны зрабіць відэа

Пра вядоўцу

Алесь Залеўскі – журналіст, прадусар тэлевізійных і дакументальных праектаў. Працаваў у камандзе стваральнікаў Белсат-ТВ. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы».

Прадукты Алеся можна пабачыць Youtube-канале «Редакция», Discovery Channel, BBC Yesterday.

Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM

Калі: 24 сакавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».