Cучасная адукацыйная платформа
для медыяспецыялістаў

2 сакавіка, 18.30 — 20.30
Бясплатна

Вэбінар «FactCheck. Як выкрываць фэйкі і верыфікаваць інфармацыю?»

Як распазнаць Fake News у СМІ і містыфікацыі ў сацыяльных сетках ці YouTube? Як не стаць ахвярай маніпуляцыі?

На гэтыя і падобныя пытанні мы шукаем адказ разам з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

Разбярэмся таксама:

Ці былі раней хлуслівыя навіны і чаму цяпер пра гэта так шмат кажуць?

Ці варта разважаць пра свет постпраўды?

Чым адрозніваюцца прапаганда і дэзінфармацыя?

Чаму масавай аўдыторыі падабаюцца навіны пра «раскрыжаваных хлопчыкаў»?

А таксама як працуе прапаганда?

Вэбінар ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў «Медыятрэнер».

Калі:

Вэбінар на платформе ZOOM адбудзецца 2 сакавіка 2021 году, 18.30 – 20.30.

Рэгістрацыя спыніцца, калі колькасць удзельнікаў дасягне 100.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на вэбінар за дзень, а таксама за гадзіну да яго пачатку.