Распрацаваны гід для журналістаў па выбарах 2020
Гід тлумачыць правілы бяспекі для супрацоўнікаў медыя і распавядае пра стадыі выбарчага працэсу, якія ўяўляюць найбольшую цікавасць для журналістаў.
https://baj.by/be/analytics/osveshchenie-vyborov-v-smi-gid-dlya-zhurnalista-redakciya-2020-goda
Гід дае практычныя парады паводзінаў у розных сітуацыях, а таксама вучыць выкарыстоўваць «падушкі бяспекі» для журналістаў, якія асвятляюць палітыку ў перыяд выбарчай кампаніі.
БАЖ , у прыватнасці, тлумачыць правілы акрэдытацыі журналістаў пры розных органах дзяржаўнай улады ў перыяд выбараў, улучна з ЦВК.
Гід таксама раіць рэдакцыям “вызначыць кола супрацоўнікаў рэдакцыі і пазаштатных аўтараў, якія будуць асвятляць выбарчую кампанію».