«Медыятрэнер» — гэта крэатыўны медыяхаб, што дае сучасныя веды ў галіне журналістыкі, PR і медыяіндустрыі як пачаткоўцам, так прафесіяналам, якія жадаюць падвысіць кваліфікацыю.
Місія «Медыятрэнера» — быць сучаснай адукацыйнай платформай для медыяспецылістаў, даваць новыя інструменты, якія спрыяюць павышэнню канкурэнтназдольнасці і ўстойлівасці медыякампаній.
Нашы адукацыйныя модулі арыентаваныя на журналістаў, грамадскіх актывістаў, PR-шчыкаў, медыямэнэджэраў, SMM-спецыялістаў.
Мы ведаем, што найлепшае навучанне – гэта практыка. Фармат нашых курсаў не абмяжоўваецца тэорыяй, а скіраваны на выкарыстанне атрыманых ведаў ужо на стадыі навучання. Кожны трэнінг арыентаваны на стварэнне выніковага прадукта.
Вучыцца трэба ў лепшых. Нашыя лектары – героі беларускай і замежнай медыяіндустрыі, вядомыя журналісты-практыкі, PR-шчыкі, медыямэнэджэры. Яны вызначаюць камунікацыйнае аблічча Беларусі і свету.
Навучанне па нашых праграмах – гэта атрыманне ўнікальнага досьведу ад вядучых спецыялістаў.
Мы навучым крэатыўна думаць і ўвасабляць ідэі ў жыццё!
ПАРТНЕРЫ :