Cучасная адукацыйная платформа
для медыяспецыялістаў

13 апреля, 18.30 — 20.30
Бясплатна

Варкшоп «Як на ТВ — інтэрв’ю праз Zoom»

Воркшоп ад Алеся Залеўскага — як з кватэры зрабіць студыю, а дзякуючы Zoom ашчадзіць час, грошы і выдаць якаснае відэа інтэрв’ю.

Спачатку настроім Zoom, ноутбук і смартфон. Пару парадаў пра фон і святло.

Пасля некалькі практычных пытанняў па кантэнту:

— як падрыхтавацца да Zoom інтэрвію, каб хапіла адной кароткай сэсіі;

— як зрабіць героя саўдзельнікам і падрыхтаваць для яго дакладную тэхнічную інструкцыю.

Калі з падрыхтоўкай мы завершылі, то прыступаем да выканання асноўнай задачы – рэалізацыі інтэрв’ю. Калі ўключаем запіс? Ці можна перабіваць героя і калі гэта лепей рабіць?

Разгледзім таксама інструменты, што дазваляюць з размовы online узяць максімальна жыцця.

Пра вядоўцу:

Алесь Залеўскі – журналіст, прадзюсер тэлевізійных і дакументальных праектаў. Быў аўтарам і вядоўцам праекту «Людскія справы».

Цяпер прадукты Алеся можна пабачыць на Yiutube-канале «Редакция», Discovery Channel, BBC Yesterday.

Дзе: Варкшоп пройдзе на платформе ZOOM

Калі: 13 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

Рэгістрацыя завершыцца, як толькі колькасць удзельнікаў дасягне 100. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень і за гадзіну да пачатку варкшопу.

Адукацыйнае мерапрыемства пройдзе ў межах Тыдня мабільнай журналістыкі, што ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».